У Хабараўску праходзіць адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах бяруць удзел 240 мацнейшых расійскіх і 20 беларускіх спартсменаў.
На другі дзень турніру дзве ўзнагароды заваявалі прадстаўніцы Магілёўскай вобласці. У вагавой катэгорыі да 59 кг сярэбраным прызёрам адкрытага чэмпіянату стала Аліна Шчэпанава. У суме дваябор’я яна набрала 204 кг (91 у рыўку, 113 у штуршку). Першае месца ў расіянкі Вольгі Цё з сумай 212 кг (98+114).
А ў вагавой катэгорыі да 71 кг бронзу заваявала Дзіна Сазанавец – 218 кг (98+120). Пераможцай стала Анастасія Раманава (Расія), якая набрала ў суме дваябор’я 229 кг (105+124).
Завершыцца адкрыты чэмпіянат Расіі 8 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея