RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны дзяржузнагародамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу.

У ліку ўдастоеных узнагарод – тры прадстаўніцы Магілёўскай вобласці. Ордэн Пашаны Кіраўнік дзяржавы ўручыў аператару машыннага даення ААТ «Цішоўка» Святлане Дабравольскай. За выхаванне пяці і больш дзяцей Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны Маці выхавальніку дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 117 горада Магілёва Святлане Краўчанка і майстру вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 1 Ганне Еўдакімавай.

Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці. Звяртаючыся да прадстаўніц прыгожага полу, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на несувымерна высокую ролю жанчын. «Лёсам вызначана, што прызначэнне мужчыны – абараняць, у той час як прызначэнне жанчыны – быць захавальніцай ачага, сямейных каштоўнасцяў і нацыянальных традыцый», – сказаў ён.

Асабліва цёплыя словы ўдзячнасці і захаплення Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шматдзетным маці: «Вы выконваеце сваю галоўную і важную місію на зямлі. І калі шчыра, не толькі за сябе, але і за тых, хто сёння пакуль нарадзіў аднаго або двух. І не трэба гаварыць, што жанчыны – гэта слабы пол. Вы моцныя, і вы мацнейшыя за нас».

 БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая