На веладроме спарткомплексу «Мінск-арэна» завяршыліся адкрытыя чэмпіянат Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы на трэку. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
На чэмпіянаце Беларусі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 1 залатую, 1 сярэбраную і 2 бронзавыя ўзнагароды. Чэмпіёнам Беларусі ў гіце на 1000 метраў стаў Арцём Зайцаў. Ён таксама ўстанавіў новы нацыянальны рэкорд - 1.00,749. У гонцы па ачках на 30 км сярэбраным прызёрам стаў Раман Раманаў. Бронзавыя ўзнагароды выйграла Ксенія Шынкарэнка (гіт на 500 м) і Ганна Васількова (гонка на 20 км па ачках).
У рэспубліканскіх спаборніцтвах на рахунку спартсменаў з Магілёўскай вобласці 2 залатыя і 1 сярэбраны медаль. Залаты дубль зрабіў Арцём Зайцаў, стаўшы пераможцам у спрынт і кейрыне. Сярэбраную ўзнагароду заваявала Аліна Кароткіна (кейрын).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея