RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі дэлегацыі Магілёўскай вобласці дзеляцца меркаваннем аб Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства было запрошана больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй краіны, у тым ліку прадстаўнікі Магілёўскай вобласці, якія падзяліліся меркаваннем аб мінулым мерапрыемстве.

Ваенны камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін: 

– Знаходзячыся на Пасланні Прэзідэнта, я выразна для сябе вызначыў, што ёсць у нашай краіне чалавек, які добра ведае, куды рухацца дзяржаве, якая ў яе будучыня і што трэба зрабіць для таго, каб гэта будучыня была лепшай. Як чалавек вайсковы, я лішні раз пераканаўся, што толькі за такога галоўнакамандуючага гатовы галасаваць афіцэрскі корпус Беларусі. Чалавека, які сам служыў, ведае ўсе праблемы, якія існуюць ва ўзброеных сілах і гатовы гэтыя праблемы разам з узброенымі сіламі вырашаць. Гэты чалавек не аддасць нашу краіну на разарванне тым, хто сёння з усіх бакоў спрабуе яе знішчыць пад добрапрыстойнай падставай, разбурыць тое, што было дасягнута за гэтыя гады, пасеяць хаас.

Глыбока перакананы, што толькі з такім Прэзідэнтам у нашай краіны ёсць будучыня. Думаю, што любы чалавек, які знаходзіўся ў зале, незалежна ад узроставага цэнзу, пачуў для сябе тое, што з’яўляецца пуцяводнай зоркай для далейшых дзеянняў. Кіраўнік дзяржавы расказаў усё выразна, ясна і зразумела: аб далейшым развіцці краіны, маладзёжнай палітыцы, адукацыі, медыцыне.

 

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско:

– Гэта было адно з самых эмацыйных пасланняў кіраўніка дзяржавы да беларускага народа і парламента. Гэта было пасланне, у першую чаргу, патрыёта, які палову жыцця аддаў для таго, каб у Беларусі панаваў мір і спакой, каб мы маглі камфортна жыць і развівацца.

Вельмі моцнае пасланне, якое застаецца надоўга ў душы. Важна, каб кожны з нас яго пачуў і ўважліва падумаў над ім.

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка гаварыў і аб медработніках, і аб тых мерах, якія былі прынятыя па пераадоленні пандэміі. Гэта было сапраўды так. Усё што сказана – праўда. Мы так працавалі.

Першы намеснік старшыні праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание» Раіса Шугалеева:

– Я ўпершыню была запрошаная на пасланне Прэзідэнта Парламенту і беларускаму народу. Вельмі хвалююча і вельмі ўражліва. Мне, як эканамісту, трэба дакладнае разуменне працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. І Прэзідэнт вельмі дэталёва і зразумела растлумачыў гэта падчас свайго Паслання. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў, што было зроблена ў краіне пад яго кіраўніцтвам. І не галаслоўна, а з канкрэтнымі прыкладамі і лічбамі. І, галоўнае, Аляксандр Рыгоравіч паказаў шлях, па якім будзе і далей развівацца наша Беларусь. План далейшага развіцця ўсіх галін народнага гаспадарання: эканомікі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай сферы... Паслядоўна, без хаасу.

На маю думку, сёння, калі ў свеце няма ніякай стабільнасці, гэта вельмі важна, калі кіраўнік дзяржавы дакладна ведае, што трэба для дабра яго народа і яго краіны. І можа гэта даходліва данесці да кожнага грамадзяніна. Вектары вызначаны. І я лічу, далейшая будучыня нашай Радзімы залежыць ад нас. Ад кожнага на сваім працоўным месцы. Няправільна, калі мы ўсе чакаем нейкіх выгод ад аднаго, канкрэтнага чалавека. Трэба самім несці сваю долю ў агульную справу. Тады і будзем жыць у незалежнай, квітнеючай Беларусі.

 

mogilevnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая