Падвядзенне вынікаў заключнага этапу XV Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон», а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў конкурсу адбыліся ў Брэсце. Па выніках спаборніцтваў навучэнцы Прыдняпроўскага краю занялі 2 агульнакаманднае месца, заваяваўшы 6 дыпломаў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскай вобласці.
Так, у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – дыплом II ступені і сертыфікат на Br70 тыс. заваяваў калектыў ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж»;
у намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» – дыплом II ступені атрымаў навучэнец сярэдняй школы № 45 Магілёва Іван Каваленка;
у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» – дыплом II ступені заваяваў калектыў навучэнцаў ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»;
у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:
у паднамінацыі «Відэаролік» – дыпломам II ступені ўдастоена Анастасія Ларчанка (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва»);
у паднамінацыі «Улётка» – дыплом II ступені ў Арыны Сасонкінай (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава»);
у паднамінацыі «Плакат» навучэнка Кароўчынскай сярэдняй школы (Дрыбінскі раён) Ксенія Луконькіна ўдастоена дыплома III ступені.
Пераможцам спаборніцтва ў кожнай намінацыі ўручаны дыпломы, медалі, кубкі, каштоўныя падарункі і прызы, уключаючы грашовыя сертыфікаты.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36