У Брэсце адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004–2005 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі спартсмены з усіх абласцей рэспублікі і Мінска.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 залатых, 8 сярэбраных, 5 бронзавых медалёў і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі АДМ сталі Ягор Рыжкоў (бег на 1500 м), Дзіяна Будніцкая (бег на 5000 м), Аляксандра Чарнякова (бег на 100 м і на 400 м з бар’ерамі), Анастасія Дрозд (скачок у даўжыню і трайны скачок), Ягор Машкоўскі (кіданне молата), Дзмітрый Шарко (кіданне дыска), Міраслаў Гайдэль (скачок у вышыню).
Анастасія Дрозд увайшла таксама ў шасцёрку найлепшых спартсменаў турніру.
Першае агульнакаманднае месца ў АДМ занялі спартсмены Гомельскай вобласці, на другім месцы лёгкаатлеты Брэстчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы