У Брэсце правялі адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. За ўзнагароды змагаліся наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Бахрэйна і Ізраіля.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 залатых, 5 сярэбраных, 7 бронзавых узнагарод і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі турніру сталі Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава (бег на 3000 м з бар’ерамі), Ілья Карнавухаў (бег на 1500 і на 3000 м), Кацярына Карнеенка (бег на 3000 і на 5000 м), Ягор Хаўратовіч (бег на 400 м з бар’ерамі), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Сяргей Карпаў (бег на 800 м).
Максім Несцярэнка ўвайшоў таксама ў шасцёрку найлепшых спартсменаў спаборніцтваў.
Першае месца ў агульнакамандным заліку занялі спартсмены Брэсцкай вобласці, на другім месцы прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея