Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце вывучэння імунітэту супраць COVID-19. Усе жадаючыя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.
Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56