Праезд у грамадскім транспарце Магілёва і Магілёўскай вобласці падаражэе з заўтрашняга дня. Кошт адной паездкі ў гарадскіх аўтобусах і тралейбусах павысіцца з Br0,70 да Br0,80. Змены закрануць і паездкі ў прыгарадных зносінах. Як паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магаблвыканкама, павышэнне кошту праезду прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11 красавіка 2022 г. № 19-5 «Аб змене рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 снежня 2016 г. № 51-9».
Рашэннем прадугледжваецца павышэнне на тэрыторыі рэгіёна тарыфаў на гарадскія перавозкі не толькі пасажыраў, але і ручной паклажы аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах. А таксама гранічнага максімальнага тарыфу на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах з Br0,80 да Br0,90 за адну паездку. І гранічных максімальных тарыфаў на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах з Br0,09 да Br0,10; на хуткасных маршрутах з Br0,11 да Br0,12; на экспрэсных маршрутах з Br0,12 да Br0,13; на дадатковых рэйсах з Br0,11 да Br0,12.
Павышаецца і кошт праязных білетаў шматразовага карыстання пры ажыццяўленні гарадскіх перавозак пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах на звычайных маршрутах у гарадах Магілёве і Бабруйску, раённых цэнтрах.
Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)