У Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адзначылі, што па выніках мінулага года ў работнікаў вырас попыт на санаторна-курортнае лячэнне. Пра гэта расказаў старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі Павел Жуйкоў.
Акрамя класічных варыянтаў аздараўлення, сярод насельніцтва, у тым ліку і Магілёўскай вобласці, апошнім часам адзначаецца высокая цікавасць да тураў выхаднога дня. «У цэлым па выніках мінулага года па абласной арганізацыі прафсаюза мы зафіксавалі рост колькасці тых, хто прайшоў аздараўленне ў санаторыях на больш за 20%. Гэтую працу неабходна прадоўжыць і ў гэтым годзе», - распавёў Павел Жуйкоў.
У Беларусі сфарміраваны эфектыўны механізм патаннення кошту пуцёвак у прафсаюзных здраўніцах. «Прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт» дае скідку на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне членам прафсаюзаў і іх дзецям у памеры 25%. Дадаткова нашай абласной арганізацыяй прафсаюза здзяйсняецца патанненне яшчэ на 10%. Далей працуюць калектыўныя дамовы арганізацый - для гэтых мэт выкарыстоўваюцца сродкі наймальнікаў і першасных прафсаюзных арганізацый», - адзначыў ён.
На думку прафсаюзнага лідэра, своечасовае праходжанне работнікамі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння - важны фактар у прафілактыцы вытворчага траўматызму і ўзнікненні прафесійных захворванняў. Для гэтага ў краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы, а свой важкі ўклад у аздараўленне працоўных уносяць і прафсаюзныя арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33