RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Практычна ўдвая за 11 месяцаў бягучага года вырасла колькасць выпадкаў узгарання аўтамабільнай тэхнікі

Два пажары ў Бабруйску і Мсціслаўскім раёне адбыліся за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай працы выратаваны жылы дом і 3 аўтамабілі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

16 снежня ў 22.25 ад мінака паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіляў, прыпаркаваных на вуліцы Паркавай у Бабруйску. Ратавальнікі аператыўна прыбылі да месца выкліку – гарэла чатыры аўтамабілі: Аўдзі А6, 1998 г. в., Мітсубісі Паджэра, 2001 г. в., Фальсквагена Пасат і Шкода Актавія 2012 г. в. У выніку Фальскваген Пасат знішчаны цалкам. У Аўдзі А6 пацярпела лакафарбавае пакрыццё вадзіцельскіх дзвярэй і левага крыла, у Мітсубісі Паджэра пашкоджана лакафарбавае пакрыццё двух дзвярэй і правага крыла, у Шкоды Актавія – падкапотная прастора і салон. Выратаваны аўтамабіль Лада Гранта, які стаяў за 0,5 метра ад Мітсубісі Паджэра. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

За 11 месяцаў бягучага года ў вобласці агнём знішчана 41 адзінка тэхнікі, што практычна ўдвая перавышае леташнія паказчыкі. Па статыстыцы ў большасці выпадкаў гарэнне ў аўтамабілі пачынаецца пад капотам з-за кароткага замыкання электраправодкі або няспраўнасці паліўнай сістэмы, радзей – пры правядзенні агнявых работ, дарожна-транспартным здарэнні. Як толькі ў салоне аўтамабіля адчуецца пах бензіну, гарэлай гумы, трэба спыніць машыну і высветліць прычыну. А калі з-пад капота пайшоў дым, неадкладна выклікайце ратавальнікаў. Але прадпрымаць самастойна дзеянні па тушэнні таксама важна, паколькі аўтамабіль можа цалкам выгараць за лічаныя хвіліны. Для пачатку трэба прыадкрыць капот, у шчыліну ўставіць раструб вогнетушыцеля і збіць полымя. Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць рэзкага прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Вечка капота можа быць гарачым, лепш адкрываць яго ў пальчатках або з дапамогай палкі. Таксама важна любым спосабам абясточыць аўтамабіль. Калі ж вогнетушыцеля па нейкіх прычынах няма, можна выкарыстоўваць пясок, зямлю, снег, вопратку. Памятайце: калі гарэнне распаўсюдзілася ў тую частку аўтамабіля, дзе знаходзіцца бензабак або газавы балон – неадкладна адбягайце на бяспечную адлегласць. Спраўнасць аўтамабіля, строгае выкананне правіл эксплуатацыі, граматныя дзеянні кіроўцы ў выпадку ўзгарання – важныя ўмовы захавання жыцця людзей і бяспекі жалезнага сябра.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая