RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні аблвыканкама – Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.

Адначасова са сваімі праблемамі да першага намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Георгіевіча Пацёмкіна насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксей Сцяпанавіч Шарай адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Наталля Лявонцьеўна Халецкая – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Вікторыя Анатольеўна Амялюсік – (8 0225) 76-21-41. Кіраўнік спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска Святлана Вітальеўна Грынявецкая дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая