RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца пытанні: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка, сродкі масавай інфармацыі і інфарматызацыя.

Адначасова са сваімі праблемамі да кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкама Сяргея Генадзьевіча Шынкарэнкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Ірына Анатольеўна Раінчык адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць кіраўнік спраў гарвыканкама Людміла Сяргееўна Пагуда– (8 0225) 68-00-18. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска Віталь Антонавіч Грахоўскі дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая