Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруемыя пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Адначасова з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва - (0222) 72-31-38 (Кашэўскі Андрэй Віктаравіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г.Магілёва - (0222) 42-30-42 (Міхалюта Сяргей Валер'евіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Магілёўскі райвыканкам - (0222) 42-39-28 (Чында Ірына Віктараўна - намеснік старшыні райвыканкама);
Бабруйскі гарвыканкам - (0225) 68-00-18 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна - намеснік старшыні гарвыканкама);
Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Бабруйска (0225) 76-52-33 (Новікава Іна Анатольеўна - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Адміністрацыя Першамайскага раёна г.Бабруйска (0225) 77-75-17 (Адзіночанка Аляксандр Сямёнавіч - кіраўнік спраў адміністрацыі).
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.05.2025 - 14:03
10.05.2025 - 10:58
08.05.2025 - 18:36