МАдаль «За адвагу» пошукавікі знайшлі ў пасёлка Яловікі пад Бабруйскам, праводзячы падчас «Вахты Памяці» разведку мясцовасці. Накіравалі запыт ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл і па нумары медаля ўстанавілі: ён належыць ураджэнцу Бранскай вобласці Фёдару Іларыёнавічу Грыбачу — яфрэйтару, кулямётчыку 457-га стралковага палка.
— На Браншчыне ў сяле Дабрунь нам удалося адшукаць яго ўнучатую пляменніцу Ларысу Цінюкову, якая расказала, што Фёдар пайшоў на фронт добраахвотнікам, калі яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. І прапаў без вестак. Толькі цяпер, праз 80 гадоў, яны даведаліся, што ён склаў галаву ў бабруйскім катле 29 чэрвеня 1944 года пры вызваленні горада Бабруйска. Бабруйская аперацыя стала найважнейшым этапам аперацыі «Баграціён», - удакладняе кіраўнік бабруйскага пошукавага атрада «Абеліск» Сяргей Поразаў. - А яшчэ мы распавялі ім, што незадоўга да смерці - 2 сакавіка 1944 года - Фёдар Іларыёнавіч быў прадстаўлены да ўзнагароды за тое, што з кулямёта знішчыў больш за дзесятак немцаў, тым самым не даўшы ім замацавацца на Бабруйскай мяжы.
У Бабруйскім раёне імя расіяніна, які загінуў за вызваленне Радзімы, ушанавана на мемарыяльнай пліце на брацкай магіле ў вёсцы Сычкава. На Браншчыну пашукавікі з Бабруйска прывезлі не толькі медаль-«страцяшку», але і зямлю з воінскага пахавання, яго фота. Праз 80 гадоў яны нарэшце змогуць прыехаць сюды, каб пакланіцца праху блізкага чалавека, які не паспеў пакахаць, абзавесціся ўласнай сям'ёй, дзецьмі, але ўнёс важкі ўклад у Перамогу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 15:10
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55