Прэм’ера аўтарскага праекта беларускіх бардаў Сяргея Кулягіна і Сяргея Антонава «Вартаўнікі кахання» пройдзе 25 сакавіка а 18.30 у канцэртнай зале «Магілёў».
Тэму вясны, рамантычных адносін і кахання дуэт «Сяржукі» раскрые праз прызму паэзіі, прозы, песень і гумару. У праграме прагучаць гарадскія рамансы, шансон, аўтарскія песні, а ў другім аддзяленні музыканты прапануюць зале праспяваць разам лірычныя бард-хіты.

«Па сутнасці наша праграма будзе насіць фармат хатняга кватэрніка з элементамі музычнага спектакля, галоўнай сюжэтнай лініяй якога стане вечная тэма кахання – самага чыстага і прыгожага пачуцця, якое апявалася яшчэ з антычных часоў, – адзначыў аўтар-выканаўца Сяргей Кулягін. – Мы паспрабуем расказаць пра яго праўдзівым месцы ў нашым жыцці, адносінах паміж людзьмі праз асабісты погляд».
На сцэне канцэртнай залы «Магілёў» адбудзецца не толькі прэзентацыя новага праекта, але і нараджэнне новага дуэта. Бо з сольнай праграмай абодва аўтары-выканаўцы ніколі разам не выступалі.

Сяргей Кулягін сам сябе называе «Рамантыкам з вялікай дарогі». Таму большасць яго песень і вершаў лірычнага характару і прысвечаны «хваробе», якая, на яго думку, робіць людзей самымі шчаслівымі на зямлі. Пачуццё закаханасці асабіста для яго з’яўляецца неабходным «палівам» для натхнення і новых творчых дасягненняў, і не толькі. Да таго ж ён ідэйны натхняльнік і арганізатар музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», а яшчэ вядомы журналіст і грамадскі дзеяч.

А вось Сяргей Антонаў больш вядомы як выканаўца. Ён таксама піша музыку на вершы розных паэтаў. Да таго ж, ён таленавіты аранжыроўшчык і педагог. А дзякуючы сваёй выключнай харызме і вялізнаму песеннаму багажу, ён заўсёды душа любой кампаніі. У яго репертуры і бардаўская класіка, і рок-хіты, і джаз, і шансон, і аўтарскія песні.

У праекце «Вартаўнікі кахання» таксама будуць задзейнічаны іншыя музыканты. Яны дапамогуць стварыць камерную, рамантычную і блізкую атмасферу з дапамогай жывога акустычнага гучання інструментаў.
Квіткі на канцэрт можна набыць у касе Магілёўскай абласной філармоніі. Падрабязнасці на сайце mogfil.by.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»