Акцэнт на выпуск прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Такая стратэгія ў Бабруйскага ААТ «ФанДАК». Дрэваапрацоўчае прадпрыемства наведаў намесніка прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык. Ён азнаёміўся з працай цэхаў, дзе ідзе апрацоўка сыравіны для канчатковага прадукту – мэблі. З кіраўніцтвам прадпрыемства была абмеркаваная стратэгія далейшага развіцця.

У бок паглыбленай перапрацоўкі на «ФанДАК» прыглядаліся даўно. Санкцыі, як ні дзіўна, падштурхнулі яшчэ больш: прадпрыемства ўзялося за працу з падвоенай энергіяй. Ужо ёсць першыя вынікі. Па словах генеральнага дырэктара Андрэя Парцянкова, удвая павялічаны выпуск мэблі, якая ў структуры вытворчасці займае каля 30 працэнтаў:
– Мы правялі мадэрнізацыю мэблевай фабрыкі. Гэта дазволіла нарасціць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі паглыбленай перапрацоўкі, пашырыць асартымент. Але мэбля – гэта канчатковы вынік. У цэлым мы вядзём перабудову ўсяго вытворчага цыклу.
Пачалі з распілоўкі драўніны. Сёлета замест лініі лесапілавання 70‑ых гадоў паставілі сучасную. Прадукцыйнасць тая ж – каля 60 тысяч кубаметраў піламатэрыялу на год, аднак якасць дошкі прыкметна лепшая. У пачатку наступнага года плануецца таксама запусціць лінію па сартаванні круглага лесу. Апгрэйд у плюс і эканомія. За месяц прадпрыемства выпускае мэблі на 1 мільён рублёў, у снежні лічба падбярэцца да 1,5 мільёна. Мэблевы ўчастак функцыянуе ў двухзменным рэжыме, у планах – пераход на трохзменку.











Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі