RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні гатоўнасці арганізацый да ацяпляльнага сезона і ходу праектавання жылых дамоў абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама

Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта ў фармаце відэаканферэнцыі правёў сёння старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка. На парадку дня – пытанні аб гатоўнасці арганізацый рэгіёна да працы ў асенне-зімовы перыяд 2022–2023 года і ходзе праектавання жылых дамоў для іх будаўніцтва ў 2023 годзе.

Удзел у пасяджэнні прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні Дзяржстандарту – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі, старшыня Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў Ірына Раінчык, прадстаўнікі кантралюючых органаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайвыканкамаў і іх намеснікі, якія курыруюць даныя напрамкі, кіраўнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, камунальных унітарных даччыных прадпрыемстваў па капітальным будаўніцтве, якія выступаюць заказчыкамі па будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў, дырэктары профільных прадпрыемстваў.

 

Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі аблвыканкама, арганізацыі вобласці завяршаюць падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымала звыш 96% спажыўцоў і амаль 95% цеплакрыніц. РУП «Магілёўэнерга» праведзены рамонт і рэканструкцыя цеплавых сетак працягласцю каля 10 км або 100,2% ад гадавога задання. Арганізацыямі ЖКГ дадзеныя працы яшчэ вядуцца. У найбліжэйшыя два тыдні завершыцца праца па замене цеплатрас. Запасы паліва маюцца ў поўным аб’ёме. Падрыхтаваны камунальныя службы і да пазаштатных сітуацый: РУП «Магілёўэнерга» і РУП «Магілёўаблгаз» створаны аварыйна-аднаўленчыя брыгады, папоўнены неабходныя для іх запасы. Праведзена праверка рабочай гатоўнасці генератараў і запасных кацельняў. Забеспячэнне насельніцтва цвёрдым палівам выконваецца ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны. За 8 месяцаў рэалізавана 19,8 тыс. тон торфабрыкету і 63,5 тыс. м3 дроў.

«Пытанне гатоўнасці арганізацый да ацяпляльнага перыяду павінна знаходзіцца на пастаянным кантролі не толькі ў старшыняў гаррайвыканкамаў, але і ў кожнага кіраўніка, – падкрэсліў Анатоль Ісачанка. – Яшчэ ў маі ў вобласці быў зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы арганізацый да ацяпляльнага сезона 2022–2023 года, рэалізацыя якіх павінна была завяршыцца да 1 верасня. На сёння пашпарты гатоўнасці атрымалі не ўсе. Таму мы сабраліся, каб неадкладна разабрацца ў прычынах і вызначыцца, якія дадатковыя меры неабходна прыняць, каб аператыўна ліквідаваць недахопы і пачаць ацяпляльны сезон своечасова і бяспечна».

Па выніках выступлення шэрагу дакладчыкаў і абмеркавання пытання прынята рашэнне аблвыканкама аб мерах па ліквідацыі недахопаў у правядзенні падрыхтоўчых работ і завяршэнні ў поўным аб’ёме падрыхтоўкі аб’ектаў да працы ў асенне-зімовы перыяд 2022–2023 года, а таксама забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання падведамасных аб’ектаў у маючым адбыцца ацяпляльным перыядзе, стабільным забеспячэнні насельніцтва палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, надзейнай працы аварыйна-рамонтных службаў.

Па другім пытанні аб ходзе праектавання жылых дамоў заслуханы даклад старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Ігара Клішо.

Паводле паказчыкаў будаўніцтва, у 2023 годзе прадугледжана будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю 73 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 256,126 тыс. кв. м. У цяперашні час па 21 шматкватэрным жылым доме агульнай плошчай 74,25 тыс. кв. м маецца ў наяўнасці распрацаваная ПСД, 9 з якіх агульнай плошчай 38,07 тыс. кв. метраў знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва (у г. Магілёве – 1, у г. Бабруйску – 6, у Магілёўскім раёне – 2). Пры гэтым Горацкі райвыканкам забяспечыў наяўнасць распрацаванай ПСД на 1 шматкватэрны жылы дом агульнай плошчай 2,445 тыс.кв. м раней, чым запланаваны тэрмін. Па праектна-каштарыснай дакументацыі на 4 шматкватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 24,26 тыс. кв. м Магілёўскім гарвыканкамам вядзецца праца па папаўненні дапушчанага адставання ў самыя кароткія тэрміны і тэрміны пачатку будаўніцтва запланаваных аб’ектаў будуць забяспечаны.

Юлія Таранава, фота mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая