Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Так, на прыём да губернатара звярнулася прадпрымальнік з Горак. Заяўнік папрасіла дапамагчы ў вырашэнні сітуацыі з узгадненнем рэжыму працы начнога клуба, заснавальнікам і дырэктарам якога яна з'яўляецца. У маі бягучага года мясцовы райвыканкам вынес рашэнне аб спыненні дзеяння ўзгаднення рэжыму работы аб'ектаў пасля 23.00 і да 7.00. Аднак з такім рашэннем жанчына не згодная.

У сваю чаргу прадстаўнікі мясцовай улады і праваахоўных органаў прыводзяць свае аргументы - ад насельніцтва паступаюць скаргі на шум у начны час і парушэнне правапарадку.

««Пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што гэтая забаўляльная ўстанова працавала да сямі раніцы ва ўсе дні тыдня, - растлумачыў старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы. - Аднак побач размешчаны акадэмгарадок БДСГА, чатыры інтэрнаты, жылыя дамы, школа. Пытанне нават не ў самой установе, а ў тым, што, выходзячы адтуль, адпачывальнікі ўсю ноч шумяць, ствараюць дыскамфорт на дадзенай тэрыторыі».
Анатоль Ісачанка выслухаў аргументы ўсіх бакоў і ў выніку кампраміс быў знойдзены. З заяўніцай абмеркавалі аптымальны час працы ўстановы ў буднія і выхадныя дні. З такім вырашэннем сітуацыі, якая склалася, яна пагадзілася.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі