RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Рабіць трэба для людзей». Анатоль Ісачанка пра адкрыццё новых аб'ектаў і планы на 2025 год

У час адкрыцця новага падземнага пераходу ў Магілёве старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам аб важнасці такіх аб'ектаў і планах на 2025 год.

Новы падземны пераход размясціўся на скрыжаванні праспекта Пушкінскі і вуліцы Астроўскага. Неабходнасць такога збудавання была абумоўлена высокай інтэнсіўнасцю руху на гэтым участку як транспарту, так і пешаходаў.

Аб'ект пабудавалі з разыначкай - людзям вельмі падабаецца. Размяшчэнне на Пушкінскім праспекце прадыктавала асноўную тэматыку: тут можна ўбачыць герояў твораў Аляксандра Пушкіна і ўрыўкі з іх. І як сказаў Анатоль Ісачанка, атрымаўся практычна міні-музей.

«Пераход атрымаўся крэатыўным, на праспекце Пушкінскім ён, напэўна, і павінен быць з гэтым ухілам зроблены. Таксама ён - патрэбны для насельніцтва горада Магілёва, таму што ў гэтым месцы заўсёды былі пробкі. Таму было прынятае рашэнне летась, што мы павінныя яго зрабіць. У рамках рэканструкцыі Пушкінскага праспекта пабудавалі падземны пераход. У адносна кароткія тэрміны. У Br13,5 млн абышоўся нам», - распавёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, як абсталяваны новы падземны пераход. «Тут ёсць і падагрэў прыступак, і для людзей з асаблівасцямі ёсць усё неабходнае, каб спусціцца. Тут ёсць экраны, дзе можна даваць інфармацыю, - адзначыў старшыня аблвыканкама. - У нас прынята рабіць падарункі да свят. У дадзеным выпадку да Новага года - доўгачаканае свята. Думаю, людзям будзе зручна, прыемна, добра».

Анатоль Ісачанка расказаў аб тым, што за год у абласным цэнтры і рэгіёне было зроблена шмат, аднак самазаспакойвацца нельга.

«Проста трэба рабіць для людзей. Так, каб мы жылі ў горадзе, у якім нам жадаецца жыць, у якім камфортна. Працуем і па іншых гарадах. Па Бабруйску, па райцэнтрах у нас на наступны год таксама вельмі амбіцыйныя планы: і ў сферы аховы здароўя, і адукацыі, і інфраструктурныя аб'екты. Не спыняемся, рухаемся. Ёсць план, намецілі для сябе аб'екты, ідзем у строга зададзеным напрамку. Адзінае, жадаем і імкнемся паскарацца. Нам трэба бегчы ў два разы хутчэй, каб усё паспяваць зрабіць», - сказаў ён.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама таксама адзначыў важную ўмову, дзякуючы якой атрымліваецца рэалізоўваць маштабныя і патрэбныя праекты. «Мы жывем у сваёй краіне, у сваёй вобласці, у сваім горадзе. Мы павінны жыць прыгожа. Настроены на тое, каб усё для гэтага зрабіць разам з нашымі гараджанамі, з нашымі жыхарамі Прыдняпроўскага краю. Самае галоўнае, што ёсць падтрымка, ёсць разуменне, што разам мы моц. Выдатна, што ў нас усё атрымліваецца, выдатна, што мы адзіныя».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая