RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рабочыя групы міліцыі Магілёўскай вобласці праводзяць праверачныя мерапрыемствы на аб’ектах АПК

Мерапрыемствы па прафілактыцы, выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу праводзіць УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.

Штодня ў гаспадаркі выбываюць тэрытарыяльныя рабочыя групы, у якія ўваходзяць прадстаўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі грамадскай бяспекі і іншых службаў. Праваахоўнікі ацэньваюць стан і гатоўнасць да работ сельгастэхнікі. Асаблівая ўвага надаецца выяўленню фактаў безгаспадарчасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асоб арганізацый, абгрунтаванасці расходавання гаруча-змазачных матэрыялаў.

Таксама міліцыянты праводзяць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, прафілактычныя гутаркі з тымі, хто нясе адказнасць за захоўванне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Праверкі рэйдавых груп праходзяць у любы час сутак. Супрацоўнікі ДАІ правяраюць наяўнасць адзнак аб праходжанні ва ўстаноўленым парадку дзяржтэхагляду, спраўнасці светлавых прыбораў і абсталяванні транспартных сродкаў і сельскагаспадарчых агрэгатаў святлоадбівальнымі элементамі.

У перыяд з 5 па 27 сакавіка на першапачатковым этапе ўжо праведзены зверкі даных бухгалтарскага ўліку з фактычнай наяўнасцю сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ва ўсіх 168 сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці. Аб усіх фактах неналежнага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і камплектуючых да яе старшыням райвыканкамаў накіравана адпаведная інфармацыя з прапановамі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў забяспечаны кантроль за працай аховы і эксплуатацыяй суб’ектамі гаспадарання аграпрамысловага комплексу транспартных сродкаў.

Вынікі працы тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем пасяўной кампаніі 2019 года штодня аналізуюцца і прымаюцца адпаведныя меры па забеспячэнні якаснага правядзення вясновых палявых работ, прадухіленні злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарчасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за названы кірунак дзейнасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая