Абласная спартакіяда работнікаў клубных арганізацый устаноў Магілёўскай вобласці пройдзе з 8 па 10 верасня ў Чавускім раёне. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Спецыялісты клубных арганізацый рэгіёну і Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці будуць спаборнічаць у валейболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, турніры па шашках, перацягванні каната, дартсе.
Як расказалі арганізатары, спартакіяда праводзіцца з мэтай шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах клубных арганізацыях Прыдняпроўскага краю, далучэнне работнікаў галіны да здаровага ладу жыцця, устанаўленне дружалюбных сувязей паміж калектывамі арганізацый галіны, развіццё навыкаў работы ў камандзе.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі.
Рэд.