RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Раіса Шугалеева: я жыву ў Беларусі і мне неабыякава, што адбываецца ў нас у дзяржаве

Раіса Шугалеева, першы намеснік старшыні праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства “Знание”», член праўлення Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

– У пачатку года мы разам прымалі абноўлены варыянт Канстытуцыі. Менавіта Асноўным законам прадугледжана стварэнне Усебеларускага народнага сходу, як будзе працаваць такі важны прадстаўнічы орган вышэйшай прадстаўнічай улады нашай краіны, вызначана яго колькасць. Цяпер трэба больш дэталёва абмеркаваць гэта пытанне ва ўсіх працоўных калектывах. Таварыства «Знание» далучылася да гэтага працэсу, а гэта немалаважна для кожнага грамадзяніна. Я жыву ў гэтай краіне, і мне неабыякава, што адбываецца ў нас у дзяржаве. І я павінна, як і любы актыўны грамадзянін, прымаць удзел у тым, што сёння важна для Рэспублікі Беларусь, яе народа, для далейшай стабілізацыі нашага грамадства.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая