RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рамонт дарог, праца транспарта. Леанід Мартынюк правёў прыёмы грамадзян у Бялыніцкім і Мсціслаўскім раёнах

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк правёў прыёмы грамадзян у Бялыніцкім і Мсціслаўскім раёнах. Тыя, хто звярнуўся, агучылі пытанні рамонту дарог і працякання даху, арганізацыі працы грамадскага транспарту і прымянення працоўнага права.

Просьбу адрамантаваць пад'язную дарогу да аўтамагазіна агучыў стараста адной з вёсак у Мсціслаўскім раёне. Заяўнік таксама выказаў пажаданне арганізаваць у нядзелю для жыхароў вёскі аўтобуснага рэйса ў Мсціслаў для наведвання гарадскога рынку, прасіў перагледзець графік працы грамадскага транспарту ў буднія дні. Мсціслаўчанка паведаміла на прыёме аб няякасным капрамонце свайго дома, дзе з-за даху, які працякае, рэгулярна затапляе кватэру. У сувязі са зваротам узніклі пытанні да падрадчыка аб якасці рамонтных работ.

Жыхар Бялынічаў звярнуўся па дапамогу ў вырашэнні спрэчкі з суседкай, якая складае смецце каля яго плота. Камунальнікі і санэпідслужба з выездам на месца ўстанавілі, што непатрэбныя рэчы складаюцца ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы, і прыдамавая тэрыторыя ўтрымліваецца ў належным санітарным стане. Аднак такі адказ не задаволіў заяўніка, і ён звярнуўся ў вышэйшую інстанцыю. Па словах Леаніда Мартынюка, паколькі відавочных парушэнняў з боку адказчыцы няма, то адзінае выйсце з сітуацыі, якая склалася - мірна дамовіцца аб рашэнні ўзніклай праблемы на аснове добрасуседскіх адносін.

Па словах Леаніда Мартынюка, шэраг пытанняў, з якімі людзі рэгулярна звяртаюцца да прадстаўнікоў улады, можна папярэдзіць ці зняць на першапачатковым этапе. «Для гэтага кожны на сваім працоўным месцы павінен якасна і прафесійна выконваць пастаўленыя задачы, – падкрэсліў ён. - Калі няма адпаведных адносін да працы, у наступным гэта спараджае незадаволенасць з боку насельніцтва. У выніку даводзіцца выпраўляць чужыя памылкі, якіх пры належным падыходзе да працы магло і не быць. Лічу, што ў Год якасці неабходна максімальна адказна падыходзіць да выканання сваіх службовых і працоўных абавязкаў, і такія адносіны павінны быць у прыярытэце».

Пасля прыёмаў Леанід Мартынюк азнаёміўся з работай аўтакрам, арганізацыяй транспартных зносін і сацабслугоўвання, а таксама развіццём турыстычнага патэнцыялу раёнаў і ходам пасяўной. «У Мсціслаўскім раёне на сёння засеяна больш за 40% ад запланаваных плошчаў, у мінулым годзе ў гэты перыяд толькі заходзілі ў поле, - падкрэсліў ён. - Разам з тым, аграрыі сёння паскараюць тэмпы, каб укладзецца ва ўстаноўленыя тэхналагічныя тэрміны - ранняя вясна не дазваляе расслабляцца. Таму асаблівая ўвага пры наведванні сельгаспрадпрыемстваў традыцыйна надаецца стану тэхнікі і камплектацыі кадрамі, бо вясновы зачын на добры ўраджай - найважнейшы».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая