Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў і гасцей горада на інтэрактыўныя заняткі і аўтарскую экскурсію па невядомых старонках Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Так у суботу, 29 студзеня, з 13:00 да 13:40 плануецца правесці інтэрактыўныя заняткі «Мой горад» (8+). Як сцвярджаюць спецыялісты музея, знаёмыя і звыклыя будынкі Магілёва адкрыюцца для наведвальнікаў па-новаму. Гасцей азнаёмяць з унікальнымі помнікамі архітэктуры горада, іх асаблівасцямі і гісторыяй.
«Мы звернемся да этапаў развіцця Магілёва і прасочым за тым, як гістарычныя падзеі паўплывалі на прынцыпы грамадзянскага будаўніцтва, – падзяліліся суразмоўцы. – Акрамя таго, мы пазнаёмім гасцей музея з маляўнічымі палотнамі беларускіх мастакоў, якія захавалі помнікі архітэктуры, што злучаюць і аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў».

У нядзелю супрацоўнікі музея будуць чакаць магілёўцаў на аўтарскай экскурсіі па экспазіцыі «Ідзі і глядзі» (12+) з 13:00 да 14:00.
Сярод найярчэйшых графічных работ у экспазіцыі прадстаўлена серыя ўнікальных гістарычных і архіўных дакументаў і фатаграфій. Дзякуючы ім наведвальнікі змогуць даведацца аб вышуку і пакаранні нямецкіх памагатых у пасляваенны час.
Дарэчы, гэты праект падрыхтаваны сумесна супрацоўнікамі абласнога мастацкага музея і ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці і прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У аснове экспазіцыі графічныя работы заслужанага дзеяча мастацтваў, народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага і дакументальныя матэрыялы, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў. Адначасова наведвальнікам прапануецца інтэрактыў: у правай частцы залы дэманструецца мастацкі фільм «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва