Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю.
«Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
Так, у Быхаўскім раёне на ўборку выйшлі 6 супрацоўнікаў РАНС. Камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Следзюкі Валерый Гапееў ужо не першы год працуе памочнікам камбайнера ў ААТ «Вароніна». І для ратавальніка гэта ўжо сёмая ўборачная кампанія.
«Ідэальнага надвор’я для земляробаў практычна не бывае. І не толькі падчас жніва: нябесная канцылярыя можа закапрызіць і на пасяўной, і калі нарыхтоўваем кармы. За тэхнікай таксама патрэбна вока ды вока. Нават самы сучасны камбайн – гэта ўсё роўна машына, якая патрабуе догляду. І падчас жніва кожны раз перад выхадам у поле трэба вакол камбайна пакруціцца», – адзначыў Валерый Гапееў.
Дапамагаюць ратавальнікі ва ўборцы ўраджаю і ў Дрыбінскім раёне. Тут на палях прадпрыемства ААТ «Сцяг працы» ўжо шосты год працуе камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Сяргей Панасенка. Як адзначыў ратавальнік, вялікіх складанасцяў у працы на ўборцы няма: машыны надзейныя, калектыў добры і спагадлівы.
Яшчэ адзін супрацоўнік МНС – сяржант унутранай службы, пажарны ПАВЧ-2 Магілёўскага ГАЧС Дзмітрый Асташоў – да 2021 года працаваў слесарам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Добасна-Агра» і машыністам ААТ «Дабаснянскае». Менавіта таму ў перыяд уборкі ўраджаю выратавальнік у вольны ад працы час дапамагае ў рамонце тэхнікі ў ААТ «Дабаснянскае».
«Кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў высока цэніць працу ратавальнікаў падчас уборачнай кампаніі, іх адносіны да тэхнікі і да такой важнай для краіны справы. Імкненне ісці наперад і прыносіць карысць людзям не толькі ва ўмовах надзвычайных сітуацый, але і на палях краіны – яшчэ адна адметная асаблівасць супрацоўнікаў МНС. І падчас гарачай пары яна выяўляецца ў поўнай меры», – адзначылі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01