Юныя ратавальнікі-пажарныя сабраліся ў Клічаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, каб вызначыць найлепшую каманду, якая прадставіць раён на занальным этапе абласнога злёту юных ратавальнікаў-пажарных.
Мерапрыемства пачалося з агульнай пабудовы, урачыстага адкрыцця злёту, лёсавання і прадстаўлення членаў журы.
Самым відовішчным стаў конкурс «Агляд ладу і песні». Каманды прадэманстравалі ўменні ў праходжанні страявым крокам, выкананне каманд камандзіра атрада, выкананне страявой песні.
Чарговым выпрабаваннем для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў конкурс «Знатокі АБЖ», дзе найбольш падрыхтаваныя прадстаўнікі каманд дэманстравалі свае веды ў тэорыі, вырашаючы задачы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. У конкурсе «Аказанне першай дапамогі» хлопцы вырашалі сітуацыйныя задачы па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.
Скончыўся злёт спаборніцтвамі па баявым разгортванні, дзе юныя ратавальнікі паказалі хуткасць і спрыт у апрананні баявога адзення ратавальніка і, як сапраўдныя пажарныя, збіралі абсталяванне і пракладалі магістральную і працоўныя лініі да месца пажару.
Па выніках усіх конкурсаў 1 агульнакаманднае месца ў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава», 2 месца ў ДУА «Перакольская сярэдняя школа», 3 месца занялі хлопцы з ДУА «Бацэвіцкая сярэдняя школа Клічаўскага раёна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»