Значныя арыенціры вытворчай дзейнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі ўстаноўлены на абласным семінары-нарадзе, які быў праведзены старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам 21 жніўня ў Чавусах. У працы семінара прынялі ўдзел старшыні райвыканкамаў гэтага рэгіёна Прыдняпроўскага краю і начальнікі райсельгаспрадаў.

Была разгледжана тэматыка актуальных сённяшніх аграрных пытанняў: уборкі саломы з палёў і сяўбы азімага рапсу, забеспячэння сельгасарганізацый камбікормамі, нарыхтоўкі травяністых кармоў, уборкі кукурузы на сілас і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Была падкрэслена неабходнасць завяршэння ў найбліжэйшы тыдзень у рэгіёне сяўбы азімага рапсу. Што ж тычыцца ўборкі саломы, то адзначалася эканамічная эфектыўнасць аднаго з распаўсюджаных зараз у гаспадарках яе спосабаў – шляхам механічнага драбнення ў полі. Практыка сведчыць, што ўвод здробненай саломы ў рацыён кармлення буйной рагатай жывёлы спрыяе паляпшэнню стрававання жывёл і выніковасці іх утрымання, памяншаючы пры гэтым выдаткі ва ўборцы гэтай сельгаспрадукцыі.


Як адзначалася на семінары-нарадзе, сёння ў цэлым патрабуецца рост выніковасці дзейнасці аграрнай галіны Магілёўшчыны. Ён жа нярэдка тармозіцца невыкананнем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны.

Што, натуральна, вядзе да істотных фінансава-эканамічных страт. Не засталіся яны незаўважанымі і пры знаёмстве ўдзельнікаў семінара-нарады з працай раслінаводаў і жывёлаводаў ААТ «УльянаўскаеАгра» Чавускага раёна.
У прыватнасці, канстатавалася нізкая будучая ўраджайнасць азімага рапсу, пасеянага зараз на адным з палёў гэтай гаспадаркі. Абумоўлівае яе невыкананне тэхналагічных патрабаванняў сяўбы сельскагаспадарчых культур.


Неабходнасць пазбаўлення ад якіх пралікаў, выхаду на больш паспяховую працу сельскагаспадарчай галіны рэгіёну і стала дамінантнай у працы семінара-нарады ў Чавусах. Пануючая аснова паспяховасці яе вытворчай дзейнасці, як рэзюмаваў Анатоль Ісачанка, – няўхільнасць захавання тэхналагічных патрабаванняў вытворчасці прадукцыі і працоўнай дысцыпліны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі