Развіццю Бабруйска цяпер надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
«Горад расце, забудоўваецца новы 7-ы мікрараён. Тут ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага садка з басейнам. Здаць аб’ект плануем сёлета. У планах на 2021–2022 гады – будаўніцтва сярэдняй школы, якая таксама будзе з басейнам. Прыкладам для яе стане сярэдняя школа № 46 у Магілёве – сучасная, зручная і абсталяваная па апошнім слове тэхнікі», – расказаў Леанід Заяц.
Сёлета пасля рэканструкцыі пачне працаваць Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца. Працы тут падыходзяць да канца: заканчваецца ўнутранае аздабленне памяшканняў, ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Абноўленая бальніца разлічана на 150 ложкаў. На рэканструкцыю дзіцячай бальніцы выдаткавана Br10,8 млн. Фінансаваўся праект з абласнога бюджэту, быў адкрыты дабрачынны рахунак, аказана спонсарская дапамога.
«Гэта важныя аб’екты як для Бабруйска, так і ўсёй вобласці. Таму што камфорт, даступнасць асноўных сацыяльных аб’ектаў, магчымасць жыць у прыгажосці і выгодзе – адзін са складнікаў якаснай жыцця. Бо нашы людзі працуюць на карысць вобласці, а каб чалавек добра працаваў,
яму трэба стварыць адэкватныя ўмовы для жыцця», – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17