Рэферэндум у Беларусі адбыўся, паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
Яўка выбаршчыкаў на 12.00 склала 52,85 працэнта.
Брэсцкая вобласць - 52,12 працэнта, Віцебская - 56,19 працэнта, Гомельская вобласць - 58,27 працэнта, Гродзенская - 52,39 працэнта, Мінская - 52,98 працэнта, Магілёўская - 56,23 працэнта, Мінск - 44,71 працэнта.
«На гэты час у камісіях па рэферэндуме акрэдытаваны 45 701 нацыянальны наглядальнік. Прадаўжаюць работу міжнародныя наглядальнікі. Нейкіх заўваг з боку як нацыянальных, так і міжнародных наглядальнікаў пакуль не паступала. Трэба сказаць, што грамадзяне даволі актыўна ўдзельнічаюць у працэсе галасавання», - сказаў Ігар Карпенка.
Кіраўнік ЦВК нагадаў, што ўчасткі для галасавання адкрыты да 20.00.
«Сёння, дарэчы, плануецца і галасаванне па месцы пражывання для тых, хто звярнуўся ў камісію і папярэдзіў аб неабходнасці прагаласаваць па месцы пражывання», - дадаў Ігар Карпенка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада