Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прайграваецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».
Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаюцца да ўказа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння – праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі.
Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35