Рэгіянальныя адборы да ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 23 лістапада па 13 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце фестывалю.
Стартавай пляцоўкай рэгіянальных адборачных тураў стане магілёўскі Палац культуры вобласці (23 лістапада ў 11.00). Адборы працягнуцца 2 снежня ў Палацы культуры ў Маладзечне, 3 снежня – Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў і Цэнтры культуры «Віцебск», 7 снежня – у Гомельскім гарадскім Цэнтры культуры і 10 снежня – у Доме культуры ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна. Першы этап нацыянальнага адбору завершыцца 13 снежня ў сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад».
У адборачным туры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» прымаюць удзел выканаўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю. Яны павінны мець вопыт канцэртных выступленняў, поспехі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
У адборачным туры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» прымаюць удзел грамадзяне Рэспублікі ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю. Важны вопыт канцэртных выступленняў выканаўцаў, якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні адборачных тураў можна азнаёміцца тут.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва