Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення пройдзе ў Чэрыкаве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Мерапрыемства адбудзецца 28-29 ліпеня. Яго ўдзельнікамі стануць майстры саломапляцення, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў, а таксама іншых клубных устаноў. Пленэр будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню іх прафесійнага майстэрства і абмену творчым вопытам, захаванню, развіццю і папулярызацыі саломапляцення як аднаго з відаў беларускага народнага мастацкага рамяства.
Удзельнікам трэба будзе вырабіць з саломкі кампазіцыі, якія адлюстроўваюць тэму пленэру: «Паданні даўніны – беларускі абярэг». Прадстаўленыя работы будуць ацэньвацца па чатырох намінацыях: «Сямейны абярэг – саламяны павук», «Шчасце на крылах», «Казачны абярэг», «Саламяная лялька».
У праграму пленэру таксама ўвойдуць выстава работ удзельнікаў «Дзівосы беларускай саломкі», круглы стол «Захаванне народных традыцый саломапляцення: гісторыя, сучаснасць, будучыня», майстар-клас па вырабе ачэлля – павязкі-абярэга на галаву.
Акрамя таго, кожны ўдзельнік прывязе з сабой аб'ёмны выраб з саломы невялікага фармату (прыкладна 10x10 см), які сімвалізуе яго майстэрства або асаблівасці саломапляцення як віду народнай творчасці яго рэгіёна. Падчас адкрыцця гэтыя сімвалы будуць размяшчацца ў выглядзе калажу на агульнай фігуры-кампазіцыі.
Па выніках пленэру будзе створана выстава «Вянок творчага яднання» – адзіная кампазіцыя з конкурснымі работамі ў форме аб'ёмнага вянка. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі