Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясенні баль – 2023» прыме Магілёў 9 красавіка, паведамілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
Спаборніцтвы будуць праходзіць у зале гульнявых відаў спорту ў «Алімпійцы». Змагацца за прызавыя месцы будуць як танцавальныя пары, так і сольныя выканаўцы.
Танцавальныя спаборніцтвы будуць падзелены на некалькі частак. У ранішнім і дзённым аддзяленнях адбудуцца спаборніцтвы танцавальных пар у розных класавых групах, тут жа сваё майстэрства прадэманструюць прадстаўнікі артыстычнага танцавальнага спорту.
У дзённым і вячэрнім аддзяленнях будуць выступаць танцавальныя пары больш высокіх класаў і адкрытых груп. Таксама тут пройдзе чарговы этап спаборніцтваў серыі гран-пры «Стань чэмпіёнам» у групах «Дзеці-1» і «Дзеці -2».
Пачатак спаборніцтваў у 10.00. Уваход для гледачоў свабодны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44