Фрэска «Узыходжанне на Галгофу» з’явіцца ў экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
42 гады таму мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі разам з калегамі выратаваў тры фрэскі 18 стагоддзя з руін Бялыніцкага манастыра. Плануецца, што публіка зможа ўбачыць адну з іх – «Узыходжанне на Галгофу» – на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Малюнак ўяўляе з сябе набор фрагментаў – іх каля паўсотні. Фрэска стане часткай экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
Бялыніцкі манастыр кармелітаў заснаваў Леў Сапега ў першай палове 17 стагоддзя. Каменны касцёл у стылі позняга барока з’явіўся тут у сярэдзіне 18 стагоддзя, тады ж ён быў распісаны фрэскамі. Будынак ўзарвалі ў 1978 годзе. Але да гэтага рэстаўратары паспелі адпластаваць жывапіс. Выратаваныя фрэскі – гэта тонкія кавалачкі тынкоўкі, пасаджаныя на новую аснову.
Як даміно, фрагменты збяруцца ў адзінае палатно. Але пакуль трэба будзе велізарная праца па расчыстцы фрэсак. Пры савецкай уладзе будынак выкарыстоўваўся – вядома, што там некаторы час быў кінатэатр. Таму фрэскі не аднойчы зафарбоўвалі і затынкоўвалі.
Каб адпластаваць ўсё лішняе, у ход ідуць усе магчымыя сродкі. Гарачыя кампрэсы на фрэску і размочванне. Можна, вядома, скарыстацца кіслатой, але хімія можа разбурыць каштоўны малюнак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве