У Магілёве адкрылася фотавыстава «У аб’ектыве–фатограф», якая адлюстроўвае рэтраспектыву развіцця Магілёўскай фатаграфіі за больш чым 50 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтар і арганізатар праекта, фотамастак і журналіст Ірына Савосіна.
«У свой час Магілёў быў цэнтрам прыцягнення фатографаў з усяго СССР, – расказала Ірына Савосіна. – Тут праводзіліся маштабныя фотавыставы і творчыя сустрэчы, нашы майстры актыўна ўдзельнічалі ў міжнародных фотасалонах і задавалі тон фотаруху блізкага і далёкага замежжа. Створаны ў горадзе ў 1972 годзе фотаклуб «Вясёлка» першым у рэспубліцы атрымаў званне народнага. Уся гэта яркая і займальная гісторыя ў асобах адлюстравана на нашай новай выставе».
Выстава размясцілася ў Музеі гісторыі Магілёва і аб’яднала каля 130 здымкаў 27 аўтараў, на якіх адлюстраваны толькі фатографы–тыя, хто звычайна стаіць па іншы бок аб’ектыва. Сярод іх і вельмі вядомыя ў былым СССР майстры, напрыклад, ваенныя карэспандэнты Яўген Халдэй, Усевалад Тарасевіч і Аляксандр Дзітлоў. Побач са знакамітымі аўтарамі ёсць і здымкі простых фотааматараў, якія выпадкова патрапілі ў аб’ектыў калег дзесьці на вуліцах, у падарожжах або на гарадскіх святах.
«У экспазіцыі можна знайсці здымак, на якім намаляваны фотакарэспандэнт БелТА Алег Фойніцкі падчас працы на адным з гарадскіх мерапрыемстваў, – дадала Ірына Савосіна. – Ён цягнецца фотаапаратам да неба, спрабуючы злавіць патрэбны кадр. Фотаздымак, які зрабіў магілёўскі майстар Аляксандр Грабянёў, называецца «Найвышэйшае напружанне». Ён вельмі цікавы і эмацыйны, бо сачыць за працай фатографа з боку вельмі займальна».
Героямі фатаграфій выступаюць таксама члены народнага фотаклуба «Вясёлка» Адам Рагоўскі, Зіновій Шэгельман, Павел Цішкоўскі, якія стаялі ля вытокаў стварэння калектыву, якому ў студзені 2022 года споўніцца 50 гадоў. На здымках, прадстаўленых у экспазіцыі за паўвекавы перыяд, намаляваны і ганаровыя члены фотаклуба «Вясёлка» з Львова, Мінска, Разані і іншых гарадоў. Гэта зоркі мастацкай фатаграфіі з сусветным імем Віталь Бутырын, Гунар Біндэ, Валерый Федарэнка, Яніс Глейздс. У свой час яны прыязджалі на Магілёўшчыну, каб падзяліцца творчым вопытам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва