Цэментная галіна краіны, і канкрэтна «Крычаўцэментнашыфер», паказваюць станоўчую дынаміку: гэта датычыцца і аб'ёмаў прамысловай вытворчасці, і экспарту тавараў, складскія запасы істотна памяншаюцца. Такую заяву ў час наведвання ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і азнаямлення з ходам рэалізацыі на базе прадпрыемства буйнога праекта па запуску новай вытворчасці зрабіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, паведамілі ў ведамстве.
«Прадукцыя беларускай цэментнай галіны карыстаецца попытам як на ўнутраным, так і на знешніх рынках. І гэта не толькі Расія, куды сыходзіць большая частка айчыннага цэменту, але і Казахстан, Узбекістан, Азербайджан і іншыя дзяржавы», - падкрэсліў Руслан Пархамовіч.
Кіраўнік ведамства адзначыў, што дастаткова востра абазначана пытанне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў. Беларуская цэментная кампанія ўжо ўшчыльную падышла да разгляду пытання аб мадэрнізацыі вытворчасцей, што датычыцца і «Крычаўцэментнашыфера», і Беларускага цэментнага завода, і «Краснасельскбудматэрыялаў». Так, да канца 2025 года на базе «Крычаўцэментнашыфера» ў планах рэалізаваць праект па вытворчасці штучнага гіпсавага каменя.
Як удакладнілі ў Мінбудархітэктуры, праект на прадпрыемстве пачалі ў 2022 годзе, была выбрана тэхналагічная схема атрымання штучнага гіпсавага каменя з гіпсазмяшчальных адходаў. У 2024-м распрацавана перадпраектная дакументацыя для стварэння доследнай вытворчасці.
«Праект прадугледжвае выраб да 30 тыс. т штучнага гіпсавага каменя за год. Ім плануецца часткова замяніць прыродны гіпсавы камень, які зараз імпартуецца ў Беларусь. Для вырабу новага прадукта будуць выкарыстоўвацца гіпсазмяшчальныя адходы Гомельскага хімічнага завода. Калі праект пакажа эфектыўнасць, ён будзе маштабаваны. У цэлым, плануем, што яго рэалізацыя дазволіць знізіць сабекошт цэменту прадпрыемства на 5-7%», - распавёў генеральны дырэктар «Крычаўцэментнашыфер» Уладзімір Карчэўскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15