RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Руслан Страхар: спыненне прамысловых вытворчасцей недапушчальнае

Спыненне прамысловых вытворчасцей недапушчальнае ў сённяшніх умовах. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

Сусветная эканоміка толькі пачала аднаўляцца пасля пандэміі каранавіруса, адкрываюцца межы, аднаўляецца попыт на нашу прадукцыю. Каранцінныя мерапрыемствы, якія былі ўведзеныя ў краінах-партнёрах, у большай ці меншай ступені адбіліся на розных прадпрыемствах. «Зараз мы ўжо практычна аднавілі аб’ёмы вытворчасці і экспарту. Людзі разумеюць гэта, і праца на прамысловых прадпрыемствах ўсяго рэгіёна ідзе ў штатным рэжыме. Гэта тычыцца як дзяржаўных прадпрыемстваў рэспубліканскай і камунальнай падпарадкаванасці, так і прыватных, –заўважыў Руслан Страхар. – Мы пастараліся данесці да працоўных калектываў, што любое прамысловае прадпрыемства нацэлена на атрыманне максімальнага прыбытку. І любы, нават невялікі па часе прыпынак, істотна адаб’ецца на працы ўсяго прадпрыемства».

«Сёлета беларуская эканоміка сустрэла шмат выклікаў. Аднак, нягледзячы на складанасці, звязаныя з каранавірусам, нам удалося захаваць працоўныя калектывы і не дапусціць звальненняў. Са свайго боку мы стараліся аказваць разнастайную дапамогу як дзяржаўным, так і прыватным прадпрыемствам. Мы бачым вынікі гэтай працы. У красавіку аб’ём экспарту па камунальных і прыватных прадпрыемствах склаў $78 млн, у маі – ужо $89 млн, у чэрвені – амаль $110 млн.І гэты паказчык працягвае расці», – адзначыў Руслан Страхар.

Ён дадаў, што сярэдняя заработная плата за паўгоддзе па Магілёўскай вобласці склала Br967. У чэрвені гэты паказчык перасягнуў тысячную адзнаку. Сярод лідараў па заработнай плаце ў чэрвені–Магілёў, Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Магілёўскі, Асіповіцкі і Шклоўскі раёны.

БЕЛТА, ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая