Кіраўнікі раёнаў у сучасных умовах павінны дакладна ведаць і разумець сваю ролю, пытанні заканадаўства, якія датычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, адкрываючы семінар-нараду «Эфектыўнасць сістэмы дзяржаўнага кіравання ў сучасных умовах і ролю кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у яе павышэнні».
Выязны семінар пачаў працу на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» Чавускага раёна. Удзел у ім прынялі Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, гісторык, палітолаг і публіцыст Вадзім Гігін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнікі камітэтаў і аддзелаў Магілёўскага аблвыканкама і старшыні гар-, райвыканкамаў вобласці.
У першы дзень семінара Ігар Карпенка азнаёміў прысутных з навацыямі выбарчага заканадаўства, засяродзіўшы ўвагу на змяненнях у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, асаблівасцях выбарчай кампаніі, якая пройдзе ў лютым 2024 года. Размова ішла аб новых патрабаваннях да кандыдатаў у Прэзідэнты, навінах у абранні дэлегатаў ВНС і членаў Савета Рэспублікі, фінансаванні выбарчых кампаній на месцах і многім іншым.
Аб ролі Беларусі на міжнароднай арэне ў сучасных умовах разважаў Вадзім Гігін, а намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка асаблівую ўвагу ўдзяліў абмеркаванню актуальных пытанняў функцыянавання сацыяльна-культурнай сферы вобласці.
Таксама абмеркавалі навацыі ў сферы сацабароны, змяненні ў заканадаўстве аб турызме, гаварылі аб развіцці сістэмы аховы здароўя рэгіёну, профільнай адукацыі і кадравых патрэбнасцях, узнімалі іншыя актуальныя тэмы.
У наступныя дні - а прадоўжыцца семінар да 20 студзеня - увага будзе ўдзелена пытанням развіцця аграпрамысловага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўнічай галіны. Таксама ў рамках семінара-нарады запланаваны практычныя заняткі, якія правядуць спецыялісты, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе