RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сайт Магілёўскага аблвыканкама - у лідэрах «Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2024»

Сайт Магілёўскага аблвыканкама стаў пераможцам XXI конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2024». Трэці год запар рэсурс mogilev-region.gov.by (распрацоўшчык - Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) займае I месца сярод гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады». Узнагароду конкурсу сайт атрымлівае ўжо сёмы раз.

Таксама сярод прадстаўнікоў нашай вобласці сёлета шэраг пераможцаў у намінацыі «Інфармацыйны рэсурс»: I месца – «Магілёў - мой горад» (mogilove.by), III месца - сеткавае выданне mogilevnews.by, а таксама заахвочвальным дыпломам журы адзначаны інфармацыйныя парталы Чэрыкаўскага (cherikovnews.by) і Хоцімскага (hotimsk.by) раёнаў (распрацоўшчык сайтаў - Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»). Пераможцам у гэтай жа намінацыі, падзяліўшы з калегамі ІІІ месца, стаў інфармацыйны партал горада Магілёва mycity.by (распрацоўшчык - Дзяржаўнае прадпрыемства «МАЦІС»).

Акрамя таго, у ліку пераможцаў - сайт Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці moct.by (распрацоўшчык - Група кампаній «ЦВР Кастрычніцкі»), які заняў II месца ў намінацыі «Для дзяцей і юнацтва», і сайт Магілёўскай абласной дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі modsp.by (распрацоўшчык - IT Star Media), які атрымаў дыплом журы ў намінацыі «Здароўе і медыцына».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў прэміі «ТІБО-2024» адбылася сёння, 8 чэрвеня, у заключны дзень работы 30-га Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, які 5-8 чэрвеня праходзіў у Мінску. Лепшыя беларускія інтэрнет-рэсурсы вызначалі ў 10 асноўных намінацыях. У 2024 годзе на конкурс Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» было пададзена 305 заявак (у 2023 годзе - 206, у 2022 годзе - 141). Найбольш папулярнай у суіскальнікаў узнагарод стала намінацыя «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады» - 82 заяўкі (у 2023 годзе - 54, у 2022 годзе - 38).

Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2003 года. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прынялі ўдзел каля 9 тысяч беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая