Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы пройдзе 31 сакавіка ў Магілёве, паведамілі ў прэс-службе сходу.
Дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб Саюзнай праграме па фарміраванні адзіных прынцыпаў функцыянавання адзінага рынку сувязі і інфарматызацыі ў мэтах рэалізацыі дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета ад 4 лістапада 2021 года № 6 «Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады», – адзначылі ў прэс-службе.
Удзельнікі пасяджэння разгледзяць пытанні дзейнасці саюзных СМІ і абмяркуюць асноўныя напрамкі развіцця сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы на сучасным этапе. Акрамя таго, парламентарыі абмяркуюць ролю рэгіянальных СМІ ў інфармацыйным забеспячэнні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і азнаёмяцца з вопытам працы сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці па асвятленні інтэграцыйных працэсаў.
Прадугледжана таксама сустрэча саюзных парламентарыяў з кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама наведванне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».
Да ўдзелу ў пасяджэнні камісіі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ, Федэральнай антыманапольнай службы, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама кіраўнікі СМІ Саюзнай дзяржавы і СМІ Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11