RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Секретарь ЦИК рассказала, в каких случаях избиратели могут проголосовать не по месту регистрации

Сакратар ЦВК Алена Балдоўская расказала журналістам, у якіх выпадках выбаршчыкі могуць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі.

«Спісы выбаршчыкаў складаюцца зыходзячы з рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства ці па месцы знаходжання. Гэта значыць зыходзячы з прапіскі часавай або сталай. Разам з тым закон дазваляе галасаваць не па месцы рэгістрацыі, але толькі ў тым выпадку, калі грамадзянін падасць ва ўчастковую камісію дакумент, які пацвярджае яго пражыванне на тэрыторыі адпаведнага ўчастка. Галаслоўна камісія не можа ўключыць чалавека сабе дадаткова ў спіс для галасавання. Грамадзянін павінен пацвердзіць дакументальна, што ён тут пражывае», - адзначыла Алена Балдоўская.

Самым распаўсюджаным дакументам з'яўляецца дамова найму, удакладніла сакратар ЦВК. «Часам людзі падаюць дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на аб'ект нерухомасці: на кватэру ці жылы дом. Часам бываюць нейкія іншыя сітуацыі, грамадзяне прад'яўляюць сукупнасць дакументаў, якія пацвярджаюць, што чалавек тут пражывае, - падкрэсліла яна. - Таму ў любым выпадку для галасавання не па месцы рэгістрацыі неабходна звярнуцца ва ўчастковую камісію, якая паглядзіць наяўныя дакументы і прыме рашэнне: ёсць падставы для ўключэння чалавека ў спіс дадаткова альбо такія падставы адсутнічаюць».

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі пачалося сёння ў Беларусі. Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца. Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам, уключаным у спісы для галасавання, пры прад'яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), правоў кіроўцы. Прагаласаваць можна таксама прад'явіўшы пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет, білет навучэнца, даведку органаў унутраных спраў, якія пацвярджаюць асобу (у выпадку страты або крадзяжу пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна). Калі пры запаўненні бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Але такім правам выбаршчык можа скарыстацца толькі адзін раз.

Забаронена фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання. Выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання, маюць права звярнуцца ва ўчастковую камісію па месцы пражывання да 25 студзеня. Пры гэтым трэба ўлічваць, што грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая