RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Семінар для рэзервавых кадраў на кіруючыя пасады праходзіць у Магілёве

Двухдзённы семінар «Сістэма ідэалагічнай працы ў сучасных умовах: формы, метады, перспектывы» праходзіць у Магілёве. Навучальная пляцоўка арганізавана па ініцыятыве Магілёўскага аблвыканкама з прыцягненнем лектараў Беларускага таварыства «Знание». Удзел у трэнінгу прымае каля ста асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады, з усяго рэгіёна. У якасці запрошаных гасцей на сустрэчы прысутнічалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка, палітычны аналітык, старшыня беларуска-кітайскага клуба экспертаў і журналістаў Юрый Шаўцоў, рэктар МДУ імя А. А. Куляшова, старшыня праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства “Знание”» Дзяніс Дук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магаблвыканкама Алег Пішчанка. Па відэасувязі далучыўся да зносін старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства “Веды”», беларускі гісторык, палітолаг і публіцыст, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін.

З прывітальным словам да прысутных і пажаданнем плённай працы звярнуўся Леанід Мартынюк, ён адзначыў:

«У зале сёння прысутнічаюць прадстаўнікі кадравага рэзерву, за якімі – будучыня ідэалагічнай працы ў рэгіёне ў цэлым. Безумоўна, любое якаснае навучанне дае карысць, пашырае межы наяўных ведаў.

Тэматыка сённяшняга семінара шматгранная. І магчымасць чуць спікераў, здольных граматна даносіць існуючы парадак дня, тлумачыць сусветную праблематыку, правільна расстаўляць акцэнты і вызначаць прыярытэтныя аспекты ідэалагічнай працы, безумоўна, дае станоўчы эфект у практычнай працы кожнага прадстаўніка ідэалагічнай вертыкалі».

У сваю чаргу Валерый Малашка акцэнтаваў увагу на тым, што адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Магаблвыканкама з’яўляецца ўдасканаленне работы з кадрамі ідэалагічнай вертыкалі. І такія семінары-вучобы для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве, ужо сталі традыцыйнымі.

«Ва ўмовах, калі хутка змяняюцца каштоўнасці, палітычнай і эканамічнай рэальнасці свет не стаіць на месцы і мы ў сваю чаргу павінны не проста рухацца ў нагу з часам, але і абавязаны ісці на апярэджанне. Па-новаму асэнсоўваць сваю ролю і месца ў сістэме грамадска-палітычных адносін, – падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама. – Сёння галоўнае ў рабоце вертыкалі ўсіх галін улады – данесці да свядомасці канкрэтнага чалавека прыярытэты і задачы дзяржаўнай палітыкі, важнасць і неабходнасць выканання пастаўленых задач, матываваць яго на значны вынік працы і прыняцце асэнсаваных рашэнняў. На сучасным этапе ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту, фарміраванне грамадскай думкі па найважнейшых пытаннях жыцця краіны набывае асаблівае значэнне».

Пра асноўныя пасылы і мэты семінара, а таксама ролю таварыства «Знание» ў сённяшніх рэаліях расказаў Дзяніс Дук:

«Таварыства “Знание”» – гэта свайго роду народны ўніверсітэт. Сёння ў свеце складваецца няпростае становішча. І ва ўмовах празмернасці інфармацыі важна данесці да людзей асноўныя пасылы падзей, якія адбываюцца вакол, растлумачыць, на чыім баку праўда, на чыім – хлусня, якія тэхналогіі прымяняюцца. І зрабіць гэта простымі, але ў той жа час навукаёмістымі словамі, за якімі стаіць сэнс.

У гэтым і заключаецца наша роля. Данесці дакладную інфармацыю да любой аўдыторыі, няхай гэта будзе дзеючыя або будучыя ўпраўленцы, вытворцы або маладзёжнае асяроддзе і гэтак далей. Мы знаходзім такіх лектараў, такіх спікераў, якія могуць растлумачыць сутнасць складаных працэсаў даступнымі словамі і адказаць на пытанні. Бо галоўнае – не лекцыя-маналог, а інтэрактыў. Мы пытаемся ў аўдыторыі, што яе хвалюе, прыслухоўваемся да пажаданняў. Заўсёды загадзя ўдакладняем, якія тэмы і якія лектары для іх жажаныя. Хтосьці выбірае медыйных персон, хтосьці жадае бачыць у аўдыторыі практыкаў, каб пераняць пэўны кіраўнічы вопыт. Наш сённяшні семінар закліканы акрэсліць месца Рэспублікі Беларусь у геапалітычнай сітуацыі і ролю кожнага чалавека, яго асабістага прыкладу для развіцця краіны».

Тэму актуальных задач палітычнага развіцця Беларусі пасля правядзення рэферэндуму, а таксама падзей, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, напружанай абстаноўкі ў свеце ў цэлым, закрануў у сваім выступленні Вадзім Гігін.

«Мы бачым, што паступова фарміруюцца дадатковыя ачагі напружання. Непазбежна будзе ўзнікаць сітуацыя, пры якой замарожаныя канфлікты будуць прыходзіць у дзеянне. Гэта датычыцца Лацінскай Амерыкі, мы ўжо назіраем, што адбываецца, у прыватнасці, у Цэнтральнай Амерыцы, Венесуэле. Гэта непазбежна і ў Афрыцы, дзе каласальная колькасць невырашаных канфліктаў. І ў Азіі, на Блізкім Усходзе і іншых тэрыторыях.

Працягваюць вырашацца старыя супярэчнасці часоў краху каланіяльнай сістэмы. На постсавецкай прасторы – гэта фактычна адкладзеныя канфлікты распаду Савецкага Саюза. І ўзаемныя папрокі Расіі і Украіны каранямі ідуць менавіта ў гэты перыяд.

Захаду было выгадна ўцягнуць Расію ў гэты канфлікт. І іншага выйсця ў данай сітуацыі не было. На працягу многіх гадоў заходнімі краінамі поўнасцю ігнараваліся нашы і расійскія прапановы па арганізацыі раззбраення, стварэння бесканфліктнай сферы. Фактычна мы аказаліся ў сітуацыі, калі ануляваны ўсе механізмы рэгулявання зброяй: звычайнай, ядзернай, хімічнай, біялагічнай. Усе спробы мірным шляхам, шляхам перагавораў дамовіцца, вырашыць канфлікт натыкаліся на сцяну неразумення і, больш за тое, на наступальную тактыку ў нашым кірунку. Дастаткова прыгадаць падзеі 2020 года.

Што тычыцца Украіны, у тым выглядзе алігархічнай рэспублікі, у якім яна зараз знаходзіцца, далей яна існаваць не можа. Паколькі гэта ўяўляе пагрозу ўсяму рэгіёну. На жаль, гэта будзе працяглы працэс палітычнай трансфармацыі. Тут я пагадзіўся б з меркаваннем заходніх аналітыкаў, якія сцвярджаюць, што канфлікт зойме некалькі год. Але важна разумець, што ёсць актыўная фаза, фаза дыпламатычных перагавораў і фаза больш працяглага ўрэгулявання канфліктаў, якая тычыцца эканамічнай рэканструкцыі, вяртання бежанцаў і гэтак далей. Зараз Украіна не дэманструе гэтай зацікаўленасці».

Таксама з лекцыяй выступіў палітычны аналітык Юрый Шаўцоў, які расказаў пра Рэспубліку Беларусь у геапалітычным аспекце, пра сучасныя выклікі і перспектывы. Пра ролю рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці ў фарміраванні грамадскай думкі ў ідэалагічнай сістэме рэгіёна і агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы праінфармавала галоўны рэдактар Інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Ірына Петрусевіч. На псіхалагічных аспектах у арганізацыі ідэалагічнай работы спынілася кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Аўраменка.

Заўтра ўдзельнікаў семінара чакаюць лекцыйна-практычныя заняткі і вэбінары.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая