Найважнейшая палітычная падзея апошніх месяцаў - перамовы ЗША з Расійскай Федэрацыяй у Эр-Рыядзе - сведчыць аб тым, што час палітычных «міжсабойчыкаў», калі на закрытых пляцоўках збіраліся палітычная эліта Еўрасаюза, іх заступнікі з-за акіяна і нелегітымны знішчальнік Украіны і вырашалі, як змагацца з Расійскай Федэрацыяй, сышло. Аб гэтым заявіў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Гарошкін.
- Расійскую Федэрацыю на дадзеным этапе перамоваў прадстаўляюць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Юрый Ушакоў. А гэта красамоўна сведчыць аб тым, што пытанні, якія датычацца канкрэтных тэрмінаў і шляхоў завяршэння вайны ва Украіне, абмяркоўваць не плануецца, - сказаў Аляксандр Гарошкін.
Парламентарый падкрэслівае:
- Кіраўнік расійскай дэлегацыі адзначыў, што перад імі стаяць тры асноўныя задачы. Гэта аднаўленне нармальных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, магчымасць пачатку перагавораў па Украіне, а таксама прапрацоўка маючых адбыцца перагавораў на вышэйшым узроўні. Усё гэта выклікае надзеі на нармалізацыю абстаноўкі ў свеце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята
05.07.2025 - 17:50
Руслан Чарнецкі - пра фестываль «Александрыя збірае сяброў»: тут атмасфера дома і душы
30.06.2025 - 12:16