Магчымасць інтэнсіфікацыі эканамічнага ўзаемадзеяння з нашым стратэгічным саюзнікам павінна стаць рэчаіснасцю. Такое меркаванне выказаў парталу sb.by намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Алег Дзячэнка.
Нагадаўшы, што вектары ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй былі вызначаны больш за чвэрць стагоддзя таму назад на рэспубліканскім рэферэндуме 14 мая 1995 года, сенатар падкрэсліў:
– Адно з чатырох пытанняў, вынесеных на ўсенароднае галасаванне, было сфармулявана наступным чынам: «Ці падтрымліваеце Вы дзеянні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй?» 83,3 працэнта беларусаў падтрымалі гэту ініцыятыву, і толькі 12,5 працэнта выказаліся супраць эканамічнай інтэграцыі. Таму, нягледзячы на шматвектарнасць беларускай эканомікі, асноўным эканамічным партнёрам заўсёды для нас заставалася Расійская Федэрацыя.
Алег Дзячэнка адзначае:
– За мінулыя дзесяцігоддзі эканамічныя адносіны перажывалі спады і ўздымы, аднак менавіта сёння з’явілася ўнікальная магчымасць перазагрузіць ўсю сістэму супрацоўніцтва ў дадзенай сферы. Мяркую, што эпізоды з нафтагазавым супрацьстаяннем, неабгрунтаванымі абмежаваннямі на пастаўку расійскім спажыўцам мясамалочнай і іншай прадукцыі засталіся ў гістарычным мінулым.
Мы зацікаўлены ў атрыманні з Расійскай Федэрацыі не толькі вуглевадародаў па гуманных цэнах, але і іншай сыравіны для нашай прамысловасці. У сваю чаргу пасля сыходу з расійскага рынку заходніх прадпрыемстваў у нашых прамыслоўцаў і гаспадарнікаў аграрнай галіны з’явілася магчымасць запоўніць утвораную эканамічную нішу высакаякаснай беларускай прадукцыяй. І гэтая магчымасць павінна стаць рэчаіснасцю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17