RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя

Арганізацыя з удзелам замежнікаў у сталіцы і раённых цэнтрах масавых пагромаў, нападаў на супрацоўнікаў сіл аховы грамадскага парадку, падбухторванне да паўстання з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, заклікі да «судоў Лінча» над беларускімі грамадзянамі, якія сумленна выконваюць свой абавязак – усё гэта і многае іншае павінна атрымаць кваліфікаваную прававую ацэнку. Пра гэта, каментуючы беспарадкі ў Мінску і іншых гарадах краіны, заявіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Алег Дзячэнка.

Сенатар адзначае, што ў асноўны дзень галасавання ён пабываў на шэрагу выбарчых участкаў Магілёўскага раёна:

– Спакойна, дэмакратычна беларусы прымалі ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыходзілі сем’ямі, з дзецьмі. Пры мне на адным з участкаў трое студэнтаў, мясцовых жыхароў, якія вучацца ў іншых гарадах і падчас канікул знаходзіліся дома, выканалі свой грамадзянскі абавязак. Былі таксама маладыя людзі, якія ўпершыню ў сваім жыцці ўдзельнічалі ў галасаванні. Іх урачыста павіншавалі, чаму яны былі здзіўлены і рады адначасова. Для людзей старэйшага ўзросту быў арганізаваны падвоз аўтобусным транспартам. Ва ўсіх, хто прыходзіў на ўчасткі, быў святочны настрой. Выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці. Пасля галасавання людзі жыва абмяркоўвалі тое, што адбываецца ў краіне, абменьваліся меркаваннямі. З кантэксту было зразумела, што свой выбар яны зрабілі ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. «Ад дабра дабра не шукаюць», – чулася ў размовах. Ніхто з выбаршчыкаў не гарэў жаданнем вяртацца ў жабракі і галаднаватыя 1990-я. Таму ўжо да другой паловы дня выразна вызначыўся фаварыт выбарчай кампаніі 2020 года. Выбары адбыліся!

Асобна згадаў Алег Дзячэнка датэрміновае галасаванне:

– За пяць дзён асабіста наведаў практычна ўсе выбарчыя ўчасткі Магілёўскага і Чавускага раёнаў, ад якіх абіраўся ў Савет Рэспублікі. Дзесьці было больш людзей, дзесьці менш, але не было такога, каб выбарчыя ўчасткі пуставалі. І гэта факт, які немагчыма абвергнуць.

Таму ўзніклыя па вечарах беспарадкі ў беларускіх гарадах член Савета Рэспублікі бачыць цалкам беспадстаўнымі і недапушчальнымі:

– Абуральнымі з’яўляюцца спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі, паставіць пад сумнеў волю і выбар беларускага народа. Арганізацыя з удзелам замежнікаў у сталіцы і раённых цэнтрах масавых пагромаў, нападаў на супрацоўнікаў сіл аховы грамадскага парадку, вайскоўцаў, спробы ўзброенага захопу дзяржаўных устаноў, падбухторванне да паўстання з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, заклікі да фізічнай расправы і «судоў Лінча» над беларускімі грамадзянамі, якія сумленна выконваюць свой абавязак – усё гэта і многае іншае павінна атрымаць кваліфікаваную прававую ацэнку.

Алег Дзячэнка перакананы:

– Відавочна, што ўсе дзеянні па знішчэнні беларускай дзяржавы і рэйдарскага захопу яго тэрыторыі – звёны аднаго ланцуга. Тут выразна праглядаюцца методыкі, якія выкарыстоўваюцца для здзяйснення дзяржаўных пераваротаў: фінансаванне экстрэмістаў усіх масцяў, прыцягненне крымінальнікаў для ўдзелу ў несанкцыянаваных вулічна-плошчавых акцыях, інфармацыйна-прапагандысцкае суправаджэнне антыдзяржаўнай дзейнасці, распаўсюджванне чутак і плётак, эканамічны і палітычны ціск на нашу рэспубліку, фарміраванне «пятай калоны» сярод тых, хто ў сілу свайго статусу абавязаны служыць інтарэсам беларускага народа і дзяржавы.

З усяго таго, што адбылося ў гэтыя дні, неабходна атрымаць наступны ўрок: незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, нацыянальная дзяржаўнасць дарагога каштуюць, і мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, павінны абараняць гэтыя фундаментальныя каштоўнасці любымі спосабамі!

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая