Выступаючы перад удзельнікамі Форуму медыйнай супольнасці ў Магілёве, Кіраўнік дзяржавы чарговы раз даў дакладны пасыл усім антысаветчыкам, для якіх тэма выкарыстання савецкай тэрміналогіі, у тым ліку ў пытаннях правядзення інфармацыйнай і ідэалагічнай работы, да гэтага часу з'яўляецца нечым архаічным і немілагучным. Аб гэтым заявіў першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў.
- Я маю на ўвазе словы Прэзідэнта аб тым, што не варта саромецца і, больш за тое, неабходна ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду ў ідэалагічнай працы, - адзначае Сяргей Сыранкоў. - Цалкам згодзен з Кіраўніком дзяржавы і лічу, што ў сучасных умовах выкарыстанне менавіта гэтай тэрміналогіі часоў СССР сёння з'яўляецца, у адрозненне ад навамоднага празаходняга PR, прыкладам паспяхова выбудаванай сістэмы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні не аднаго пакалення сапраўдных патрыётаў.
Сяргей Сыранкоў падкрэслівае:
- У сувязі з гэтым у нашых рэаліях тэрмін «прапаганда» як інструмент фарміравання аб'ектыўнай грамадскай думкі аб тым, што адбываецца, і «контрпрапаганда» як дзейсны спосаб супрацьдзеяння дэструктыўнаму ўплыву на масы звонку і ёсць самае дакладнае вызначэнне з пункту гледжання не толькі партыйнага лексікону, але і канатацыі.
Першы сакратар ЦК КПБ звяртае ўвагу, што падчас Пленума КПБ партыя таксама дакладна вызначыла перад партыйным актывам задачы па вядзенні неабходнай работы па прапагандзе і агітацыі дасягненняў не толькі савецкай эпохі, але і тых, што ўдалося дасягнуць у гісторыі суверэннай Беларусі пад эфектыўным кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, а таксама па методыцы контрпрапагандысцкай працы ва ўмовах няспыннай інфармацыйнай вайны супраць Беларусі і Расіі.
- КПБ сёння гатова да гэтай працы не толькі з пункту гледжання асобных каментароў, але і ў канкрэтнай рэалізацыі ў нашай паўсядзённай партыйнай працы ад пяршоўкі і да ЦК, - заявіў Сяргей Сыранкоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі