У Парыжы стартуе праграма спаборніцтваў XVII летніх Паралімпійскіх гульняў з удзелам беларускіх спартсменаў.
У першы дзень спаборніцтваў у сталіцы Францыі будуць разыграны 22 камплекты ўзнагарод у трох відах спорту - плаванні, тхэквандо і веласпорце на трэку. У басейне Пары-Ла-Дэфанс Арэны выступіць самы тытулаваны беларускі паралімпіец Ігар Бокій, які заяўлены на стаметроўцы батэрфляем у класе S13. Папярэдні заплыў з удзелам нашага спартсмена адбудзецца каля апоўдні па мінскім часе. Усяго ў гэтым відзе праграмы прымуць удзел 14 атлетаў, у вячэрні фінал пройдзе лепшая васьмёрка. Бокій перамагаў на сотні батэрфляем на трох папярэдніх Паралімпіядах, таксама Ігар з'яўляецца сусветным рэкардсменам на гэтай дыстанцыі.
Акрамя Бокія, нашу каманду па плаванні ў Парыжы прадставяць Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Ягор Шчалканаў, Настасся Зудзілава і Яўген Кавалёнак. Яшчэ двое нейтральных атлетаў з Беларусі будуць змагацца за медалі ў лёгкай атлетыцы - Лізавета Дабравольская (кіданне кап'я) і Уладзіслаў Грыб (кіданне булавы.)
Летнія Паралімпійскія гульні ў сталіцы Францыі прадоўжацца па 8 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі