RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Штурм замка, тактычныя бугурты і фаер-шоу: «Рыцарскі фэст» пройдзе ў Мсціславе 5 жніўня

У Мсціславе 5 жніўня пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У гэты дзень практычна ўвесь горад ператворыцца ў святочныя вулачкі, напоўненыя разнастайнымі лакацыямі і інтэрактывамі. Сярэднявечныя квэсты, пошукі скарбу, сярэднявечныя атракцыёны, фотазоны, разнастайныя тэматычныя выставы і батлейка - гэта толькі малая частка таго, што рыхтуюць арганізатары для гасцей фестывалю. Акрамя таго, тут пройдзе конкурс сярэднявечнага касцюма, у якім могуць прыняць удзел усе ахвочыя. Заяўкі прымаюцца да 5 жніўня, а ў дзень фестывалю падвядуць вынікі конкурсу.

Па традыцыі асноўныя дзействы свята разгорнуцца на Замкавай гары. У 11.30 адбудзецца прадстаўленне конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» з Мінска. Пасля гэтага стартуюць бугурты і баі пешых рыцараў. У 14.00 другі блок мерапрыемстваў адкрые канцэрт фолк-гурта «Хмельны вір» і майстар-клас па сярэднявечных танцах. Пасля гэтага гледачы змогуць атрымаць асалоду ад казкі ў пастаноўцы конна-гістарычнага клуба.

Наступны блок стартуе ў 16.30. У гэты час на Замкавай гары пройдуць тактычныя бугурты «Захоп сцяга» і «Ахова караля». Затым пачнуцца масавыя бітвы і турнір лучнікаў. Прадоўжаць свята паказальныя выступленні і трукавае шоу ад клуба «Шатландская шпора» з Маладзечна.

У 19.00 пачнуцца рыцарскія забавы, турнір «Кола Одзіна», тэатралізаваны штурм замка і разнастайныя манеўры. Пасля гэтага адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў турніраў. Прадоўжаць праграму фэсту канцэрты і фаер-шоў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая