Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння РГС РУП «Магілёўаблгаз» у Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Абноўленая станцыя адкрылася ў верасні. Пасля рэканструкцыі яна цалкам змяніла знешні выгляд. Тут «асвяжылі» адміністрацыйны будынак і заправачную станцыю, пабудавалі новыя гаражы, укаранілі тры кампаненты сістэмы «Разумная база», дзякуючы якім зараз можна не толькі кантраляваць працэсы спажывання рэсурсаў, але і аддалена кіраваць імі.
Адзін з кампанентаў – дыспетчарызацыі энергарэсурсаў. Гэта комплекс, які складаецца з прыбораў уліку электраэнергіі, вады, цяпла, газу, сістэмы перадачы даных і праграмнага забеспячэння. Сістэма дазваляе весці бесперапынны ўлік і рабіць аналіз спажывання ўсіх відаў рэсурсаў па зададзеных прамежках часу (гадзінах, днях, месяцах, гадах) і аб’ектах. Аналіз даных можа быць прадстаўлены ў выглядзе табліц і графікаў і можа быць прагледжаны на мабільных прыладах (тэлефон, планшэт, камп’ютар).
Таксама «Разумная база» ўключае кіраванне вонкавым асвятленнем. 20 святлодыёдных радыёкіраваных свяцільнікаў з дапамогай мабільнайпрылады праграмуецца па часу ўключэння і выключэння, а таксама па магутнасці светлавога патоку (ад 0 да 100%). Кожны свяцільнік мае сваю праграму.
Што тычыцца кіравання ацяпленнем, то, акрамя сістэмы аўтаматызацыі самой міні-кацельні, рэалізавана магчымасць падтрымання розных тэмператур паветра ў розных групах памяшканняў у залежнасці ад іх прызначэння, рэжыму працы персаналу і г. д. Кіраванне адбываецца таксама праз мабільную прыладу з дапамогай радыёкіраваных тэрмазапорных клапанаў на радыятарах ацяплення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе